Версия сайта для
слабовидящих

Мерапрыемствы


Памяць і боль беларускай зямлі


Бібліяграфічны паказальнік

"Віцебскія Хатыні"


                  МЕРАПРЫЕМСТВЫ


      Завочную краязнаўчую экспедыцыю "Скарбы роднай прыроды" здзейснілі ўдзельнікі праекта "Скарбонка цікавых знаходак"  ў філіяле "Старасельская сельская бібліятэка". Дзеці і падлеткі падарожнічалі па запаведным мясцінам нашай краіны, знаеміліся з рэдкімі відамі жывельнага і расліннага свету. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-гербарый "Лекавыя расліны нашага краю".  У гульні "Хто знае?" адгадвалі і называлі лекавыя расліны;  зачытвалі з картак інфармацыю аб лекавых раслінах ўслых. Уважліва слухалі легенды і паданні аб травах і кветках.


      У філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" адбылася літаратурная гадзіна "Люблю свой край осеннею порой". Удзельнікі мерапрыемства сутыкнуліся з таямнічым светам паэзіі, дзе кожны расказаў верш пра восень. З задавальненнем удзельнічалі ў цікавай «Восеньскай віктарыне», адгадвалі загадкі, у гульні «Збяры прымету» дзецям прыйшлося ўспамінаць прыкметы восені.


      У рамках святкавання Дня бацькі ў філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" адбылося мерапрыемства "Слова пра бацьку" падчас якога дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення маладога свята, удзельнічалі ў пазнавальных віктарынах, з вялікай цікавасцю адгадвалі любімых літаратурных герояў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: "Вобраз бацькі ў літаратуры", "Партрэт майго таты". Чыталі вершы аб таце і адгадвалі загадкі. Колькі слоў падзякі і добрых пажаданняў выказалі хлопцы ў адрас сваіх каханых тат.


      У рамках праекта "Актыўнае даўгалецце" у філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" адбылася чарговая сустрэча, прысвечаная Дню маці. Удзельніцы  праекта наведалі адкрытыя выставы і майстар-класы па маляванцы ў Абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці.


    Напярэдадні Дня маці і Дня Прасвятой Багародзіцы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына "Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя – мать!", арганізаваную сумесна з ТЦСАН Віцебскага раёна і Віцебскай Епархіяй у рамках сацыяльна-духоўнага праекта "Дарогай дабра". Бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання была падрыхтавана кніжная выстава "Весь мир начинается с мамы…". Прадстаўнік Віцебскай Епархіі святар Уладзімір Ружынскі-Ганзіенка расказаў прысутным аб тым, што бацькоўская любоў –  гэта не толькі клопат і падтрымка, але і гатоўнасць выхоўваць, навучаць і быць прыкладам для сваіх дзяцей. Прывёў прыклады са Святога Пісання, якія ілюструюць сілу і значнасць кахання ў сям'і. Расказаў пра гісторыю свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, яго значэнне і як важна шанаваць Багародзіцу і звяртацца да яе са сваімі просьбамі і смуткамі. Віяланчэліст Леанід Волкаў (місіянер Віцебскай епархіі) выканаў для ўсіх прысутных музычныя творы, у тым ліку ўсімі любімую малітву «Ave, Maria». Валанцёры сям'і Белых падарылі ўсім прысутным салодкія сувеніры і абярэгі.


        Напярэдадні Дня Маці ў філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" прайшло свята "Букет из маминых имен". Дзеці чыталі вершы, прысвечаныя мамам, разгадвалі жартоўныя загадкі, успаміналі прыказкі, прымалі актыўны ўдзел у гульнях "Узнай цветок", "Это мамочка моя", "Мамины помощники". Быў падрыхтаваны віншавальны калаж у выглядзе сэрца, дзе кожны змог прымацаваць маленькае сэрца з найлепшымі пажаданнямі сваёй маці.


Філіял  "Вымнянская сельская бібліятэка" сумесна з ТСАН правялі літаратурна-музычную гадзіну "Свята мудрасці, увагі і кахання". Для прысутных жанчын гучалі душэўныя віншаванні, вершы і песні ў выкананні дзяцей, а таксама гульні, конкурсы, экспромты. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай абстаноўцы, падарыўшы ўсім удзельнікам радасць ад  зносін.


        Напярэданні Дня бібліятэк у падарожжа па аддаленых вёсках сумесна з бібліобусам адправіўся карэспандэнт газеты "Віцьбічы" А. Пукшанскі. Маршрут бібліобуса пралягаў праз вёскі Яроміна, Паляі, Пушкары. У кожным з населенных пунктаў карэспандэнт вёў размову з чытачамі, даведваўся пра чытацкія перавагі. Да спадобы карэспандэнту прыйшоўся той факт, што газета "Віцьбічы" запатрабавана ў сельскіх жыхароў, яе чакаюць у адзельных вёсках. (Публікацыя ў газеце Віцьбічы ад 15.09.2025г).


        Да Адзінага дня бяспекі філіял "Курынская сельская бібліятэка" і ДУА "Курынская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкага" правялі пазнавальную гульню "Асцярожна! Агонь". Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі асноўныя правілы супрацьпажарнай бяспекі, пагулялі ў гульню "Патэлефануй пажарнаму", аформілі памятку "Правілы бяспекі пры пажары".


        У філіяле "Капцянская сельская бібліятэка ім.М Лынькова" была падрыхтавана выстава прысвечанная Дню народнага адзінства для жыхароў аграгарадка Копці "Аграарт: ад ніткі да карціны", на якой можна было захапіцца і набыць  незвычайныя і прыгожыя рэчы. Рукі мясцовых майстрынь стварылі сапраўдныя цуды: вышыванкі, лялькі, цацкі, макрамэ, упрыгожванні з пацерак, карціны і нават жывыя кветкі. Хочацца дадаць, што гэта усё жывая спадчына, якую мы захоўваем і беражом.


       Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках праекта "Прамень", які рэалізуе ТЦСАН Віцебскага раёна, для пацыентаў Віцебскага сацыяльнага пансіяната "На Дзвіне" правялі прэзентацыю кніжнай выставы  "У пошуках разумнага, добрага, вечнага", прымеркаваную да свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.


       Медыагадзіну "У падарожжа па роднай зямлі" правялі супрацоўнікі цэнтральнай раеннай бібліятэкі для хлопчыкаў і дзяўчынак з Тулаўскага дзіцячага сада.  Праз відэаролік "Жывёлы нашага лесу" бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з жывёльным і раслінным светам Беларусі, з правіламі паводзін на прыродзе. На прыканцы дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класе "Вырабы з прыродных  матэрыялаў"  ад бібліятэкара Рызо К.В.


       Напярэдадні Міжнароднага Дня міру, у філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" для юных чытачоў праведзена пазнавальная гадзіна "Разам за мір дзеля будучыні". Падчас размовы ўдзельнікі разважалі: што такое дабро, міласэрнасць, што дзеці разумеюць пад словам "мір". Дзеци прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах і віктарыне "Міру мір".


        У філіяле "Старасельская сельская бібліятэка"  сумесна з ДШМ з мэтай патрыятычнага выхавання прайшла музычна-паэтычная сустрэча "Когда мы едины-мы непобедимы!". З творчым натхненнем навучэнцы спявалі народныя песні Беларусі, вучыліся народным танцам, чыталі вершы на роднай мове.


       Напярэдадні Дня Бібліятэк Беларусі ў філіяле "Капцянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова" бібліятэкар правяла смайл-апытанне "Каким вы представляете современного библиотекаря?". У бібліятэчных работнікаў не заўсёды ёсць магчымасць даведацца пра меркаванне чытачоў пра сябе і сваю работу. А менавіта такая інфармацыя можа дапамагчы не толькі палепшыць абслугоўванне чытачоў, але і змяніць саму бібліятэку да лепшага ў адпаведнасці з інтарэсамі і перавагамі чытачоў. На працягу тыдня чытачы розных узроставых катэгорый маглі прагаласаваць з дапамогай эматыконаў - сімвала, якія выказваюць эмоцыі. Для гэтага ўдзельнікам неабходна было выбраць смайлік, які, на іх думку, адпавядае вобразу сучаснага бібліятэкара. Былі прапанаваны вось такія смайлікі: дапытлівы, спагадлівы, гасцінны, абыякавы, эрудзіраваны, сучасны, уважлівы, начытаны, працавіты.


     Урок гістарычнай памяці "Светачы беларускага народа" быў праведзены ў філіяле "Курынская сельская бібліятэка" сумесна з ДУА "Курынская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза  М.Ф. Сільніцкага". Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі імёны і дасягненні беларускіх першаасветнікаў: Е.Полацкай, К.Тураўскага, Ф.Скарыны, М.Гусоўскага. Дзеці актыўна разгадвалі філворды, расшыфроўвалі тэксты на стараславянскай мове, выконвалі творчыя заданні. Напрыканцы мерапрыемства сумеснымі намаганнямі склалі зварот да ўсіх, хто неабыякавы да беларускага слова.


    Філіял "Старасельская сельская бібліятэка" сумесна з ДШМ правялі інфармацыйны ўрок "Бяспека і дзеці" з праглядам відэаролікаў "Жалезныя правілы бяспекі" і "Правілы дзяцей на чыгунцы". Дзеці здзейснілі вандроўкі па станцыях «Безопасность в доме», «Дорожная азбука», «Не детские игры», абмеркавалі сітуацыі як трэба паводзіць сябе ў тым ці іншым становішчы небяспечным для жыцця або здароўя.


       Да Дня бібліятэк у філіяле "Варонаўская сельская бібліятэка" была аформлена вітражная выстава  "Мы скучаем. Приходи!". У бібліятэцы дадзены старт акцыі "Тыдзень знаёмстваў". Першымі бібліятэку наведалі чытачы малодшага школьнага ўзросту, якія пасля экскурсіі па бібліятэцы паўдзельнічалі ў бібліяпікніку "На прыроду і чытай!".


       У рамках святкавання Дня вёскі філіял "Альгоўская сельская бібліятэка" падрыхтавала інфармацыйную выставу-інсталяцыю "Зямля бацькоў – мая зямля". Госці мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення вёскі Альгова,  памятныя даты і падзеі  Альгоўскага краю.  Падчас свята бібліятэкар правяла віктарыну "Што вы ведаеце пра сваю вёску".


       У філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" прайшла дыялог-сустрэча для дзяцей і дарослых з намеснікам аддзела прафілактыкі Віцебскага РАУС Генюк Дзмітрыем Аляксандравічам. Гутарка вялася аб бяспечным адпачынку дзяцей у перыяд летніх канікул, аб правілах бяспечных паводзін на вадзе, на дарозе, аб адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў і відах адказнасці за іх. Былі прыведзены канкрэтныя прыклады з практыкі работы.


        Філіял "Вымнянская селская бібліятэка" правяла сярод чытачоў конкурс "Сярод кветак і кніг".  Кожны з удзельнікаў прынёс з сабой букет кветак і на нейкае імгненне ўсё патрапілі ў квяточнае царства. Дзеці  не толькі расказалі пра свае букеты, але і даведаліся шмат цікавага пра іншыя кветкі, пазнаёміліся з кветкавымі легендамі. Кожны ўдзельнік абараніў свой букет вершам. Дзеці  прымалі ўдзел у конкурсах і "кветкавых" віктарынах.


     У філіяле  "Старасельская сельская бібліятэка" адбылася экагадзіна "Экалагічнае асарці" з майстар-класам па вырабе сувеніраў з прыроднага матэрыялу.  Дзеці паўдзельнічалі ў гучных чытаннях "Кожны верш мне душу лечыць: свет прыроды ў рускай паэзіі".  Яны чыталі вершы  знакамітых паэтаў,  знаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-натуралістаў, прынялі ўдзел у гутарцы-дыялогу  "Захаваць прыроду – захаваць Радзіму".


З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і прафілактыкі суіцыду ў філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" прайшла гутарка - папярэджанне для падлеткаў "Трывожныя прыкметы суіцыду". У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся праблемы суіцыдальных паводзін у падлеткавым узросце.  Удзельнікі прагледзелі два відэаролікі па гэтай праблеме. Школьнікам былі раздадзены ўлёткі па прафілактыцы суіцыду і аказанні першай дапамогі.


     22 жніўня супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак Віцебскага раёна. Для дзяцей быў паказаны лялечны спектакль "Вася Лайдачкін і Берагоша", пастаўлены па казачнай аповесці Г.Аўласенкі. Разам з героямі дзеці дапамагалі Берагошу і яго сябрам перамагчы ворагаў, а таксама даведаліся, як важна берагчы электраэнергію, ваду і цяпло, каб абараніць нашу планету.


       Дзеці са школьнага лагера “Планета дзяцінства” ДУА “Капцянская базавая школа” наведалі філіял “Капцянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова”. Іх чакалі дзіўныя прыгоды па дарозе да замка чытаючых дзяцей: гульні, вектарыны, конкурсы, сустрэчы з літаратурнымі персанажамі, кніжны гід па казках “Адкрываем у казку дзверы”.


      У філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" адбыўся бібліятэчны экатур у свет насякомых. Юныя чытачы пазнаёміліся з разнастайным светам насякомых праз нестандартную кніжную выставу "Этот жужжащий, стрекочущий мир", на якой прадстаўлены кнігі аб жыцці і паводзінах насякомых, іх ролі ў экасістэме, а таксама аб метадах іх аховы і захавання. Праведзены экатур стаў не толькі займальным падарожжам у свет насякомых, але і магчымасцю даведацца больш аб важнай ролі гэтых маленькіх істот у прыродзе і зразумець, як можна захаваць іх разнастайнасць.


     Філіял "Мазалаўская сельская бібліятэка" сумесна з Мазалаўскім СДК правялі свята дзяцінства "На балу у сказки". Дзеці патрапілі на казачны баль, дзе іх сустрэлі Мальвіна і Мікі Маўс.  На баль завіталі і героі папулярнай казкі: Чырвоная Шапачка і Шэры Воўк. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах, адказвалі на жартоўныя пытанні, праяўлялі кемлівасць. Удзельнікі атрымалі зарад энергіі, пазітыву і салодкі пачастунак.


    У філіяле "Мазалаўская сельская бібліятэка" адбылася вясёлая гульнятэка  для самых маленькіх  "У свеце казак". Дзеці акунуліся ў чароўны свет казкі: успаміналі любімых казачных персанажаў, выконвалі заданні «Казачнага куфэрка», адгадвалі загадкі, гулялі ў вясёлыя гульні, якія ім прапанавала клоўн Ірыска.  Бібліятэкар правяла для ўдзельнікаў агляд кніжнай выставы "Двери в сказку отвори".


     У філіяле «Альгоўская сельская бібліятэка» адбыўся інфарм-дайджэст для малых з дзіцячага садка «Хімія на дэсерт». Пачалося ўсё з ажыўленай гутаркі аб тым, як важна выбіраць карысную ежу. Дзеци з задавальненнем дзяліліся сваімі кулінарнымі перавагамі, разважаючы пра тое, якія прадукты ідуць на карысць, а якія варта ёсць паменш. Асабліва выдзелілі садавіна і гародніна, як скарбніца вітамінаў і сіл. А завяршылася мерапрыемства знаёмствам з цікавай прафесіяй-кухара. Бібліятэкар распавёў дзецям пра тое, што трэба ўмець і ведаць, каб стаць сапраўдным майстрам сваёй справы, якія кухні існуюць у свеце і якія смачнасці рыхтуюць кухары ў розных краінах.


      ПЦПІ цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізаваў юрыдычную кансультацыю для жыхароў в.Шапечына на тэму "Правы і абавязкі маладога спецыяліста" на базе філіяла "Шапечынская сельская бібліятэка" з удзелам адваката юрыдычнай кансультацыі №1 г.Віцебска Карабач К.М.


       У рамках праекта "Любоў да кнігі праз афлайн чытанне" у філіяле "Варонаўская сельская бібліятэка" дадзены старт літаратурнаму марафону "CD у бібліятэцы!" Наведвальнікі абмяркоўваюць прачытанае, дзеляцца ўражаннямі, даюць парады чытачам-пачаткоўцам.

Адным з этапаў марафону стала акцыя "Кніга або кампутар?", дзе разгледзелі ўсе “за" і "супраць" празмернага захаплення кампутарам. Па-за сумнення чытаць больш карысна для здароўя, бо чытанне паляпшае разумовыя працэсы, развівае ўяўленне, здымае стрэс.


      У рамках культурна-дасугавага праекту ”Ад кнігі – да тэатра“ цэнтральная раённая бібліятэка 10 ліпеня прадставіла лялечны спектакль ”Вася Лайдачкін  і Берагоша“ для дзяцей і падлеткаў аздараўленчага лагера ”Луч“. Інтэрактыўны паказ, напоўнены яркімі персанажамі і павучальнымі момантамі, захапіў увагу юных гледачоў з першых хвілін. Пасля спектакля дзяўчынкам і хлапчукам далі магчымасць адчуць сябе ў ролі акцёраў. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі яны прайгралі невялікія сцэнкі з вядомых казак. Дзеці з энтузіязмам прымяралі на сабе ролі казачных герояў, праяўляючы артыстызм і крэатыўнасць.


      Прафілактычная гутарка  "Маё бяспечнае лета" для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту, прысвечаная правілам бяспечнасці на вадаемах, дома, у лесе, на дарогах,  прайшла ў філіяле "Старасельская сельская бібліятэка". Бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з часопісам  "Юный спасатель", правяла віктарыну па правілах бяспекі. Для наведвальнікаў была падрыхтавана тэматычная выстава Безопасность  в каждый дом, на якой былі размешчаны малюнкі, памяткі і рэкамендацыі для бацькоў і дзяцей. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў памятку "Безопасное лето" с правилами безопасности.


     Феерычны паказ свята  ”Іван Купала правяла для жыхароў і гасцей вескі ”Пестуніцкая сельская бібліятэка-клуб“. Юныя артысты перанеслі гледачоў у свет казак і цудаў. У гэты вечар можна было сустрэць і Лешага і Кікімару, стаць сведкам пошукаў міфічнай папараць-кветкі, пагрэцца ля вогнішча, пагадаць на вянках і адправіць па вадзе  запаветныя жаданні.


       У філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" прайшоў майстар – клас пляцення вянкоў. Удзельнікі мерапрыемства не толькі даведаліся сакрэты фларыстычнага мастацтва, але і самастойна сплялі вяночкі. Надзеўшы вянок, кожная ўдзельніца паняла, што менавіта яна самая прыгожая.


          Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь цэнтральная раенная бібліятэка на раенным свяце ў аг. Ноўка  прадстаўляла інтэрактыўную гульнявую пляцоўку Славім імя твае, Беларусь! Увагу наведвальнікаў прыцягнула кніжная выстава ”Беларуская вышыванка“, дапоўненая беларускімі рушнікамі, як даматканымі, так і прамысловымі. Для наведвальнікаў і гасцей свята бібліятэкары падрыхтавалі інтэрактыўную гульню ”Сімвалы ў арнаменце беларусаў“, а таксама правялі  віктарыну для дзяцей і дарослых па беларускіх арнаментах, традыцыях, вераваннях.


     У рамках культурна-дасугавага праекта "Ад кнігі – да тэатра" ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэм'ера лялечнага спектакля "Вася Лайдачкін і Берагоша" (паводле казкі Г.Аўласенка) для выхаванцаў Тулаўскага дзіцячага сада. Бібліятэчныя работнікі з дапамогай галоўных герояў: Васі Лянтайкіна, Зойкі Зазнайкінай, Берагошы, Цяплошы і іншых персанажаў перанеслі дзяцей у свет неверагодных і захапляльных гісторый і прыгод. У канцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі дзецям намаляваць упадабаных герояў. Далей бібліятэчныя работнікі плануюць наведаць са спектаклем дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.


       Калейдаскоп дасягненняў "Са знакам якасці" правяла для дзяцей і падлеткаў бібліятэкар філіяла "Старасельская сельская бібліятэка". Пагаварылі аб дасягненнях нашай краіны, яе брэндах, аб якасці жыцця беларусаў, пазнаёміліся з дзяржаўным знакам якасці, яго апісаннем і значэннем. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пачаставала дзяцей вядомым брэндам  ад  кандытарскай фабрыкі "Камунарка".


    У філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" для дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера бібліятэкар правяла захапляльны квэст "Па Лукамор’ю", прысвечаны творчасці А.С. Пушкіна.  Адна са станцый квэста знаходзілася ў бібліятэцы і рабяты павінны былі ўспомніць верш аўтара "У лукамор’я",  разгадаць загадкі вучонага ката, расшыфраваць запіс, адгадаць знакамітае выказванне паэта.


   У філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" прайшла прафілактычная гутарка "Безопасное лето" для дзяцей сярэдняга школьнага узросту, прысвечаная правілам бяспечнасці ў час летняга адпачынку. Асаблівая ўвага надавалася бяспечным паводзінам на вадаёмах, дома, у лесе, на дарогах. Для дзяцей была праведзена віктарына "Мое безопасное лето". Удзельнікі не толькі паўтарылі правілы бяспечных паводзін, але і атрымалі дадатковую інфармацыю, якая ў дальнейшым спатрэбіцца ім для захавання здароўя. Для наведвальнікаў была падрыхтавана тэматычная выстава "Безопасность в каждый дом", на якой размясціліся малюнкі, памяткі і рэкамендацыі для бацькоў і дзяцей.


    Гульня-падарожжа "Маё літаратурнае адкрыццё" адбылася ў філіяле "Курынская сельская бібліятэка" для дзяцей з выхаваўча-аздараўленчага лагера "Фарбы лета" пры ДУА "Курынская базавая школа Віцебскага раёна". Падчас літаратурнага падарожжа дзяўчынкі і хлопчыкі ўспомнілі любімыя казкі, спаборнічалі ў веданні прымавак аб кнізе, разгадвалі філворды і рэбусы. Юныя чытачы адкрылі для сябе новыя старонкі і захапляльныя гісторыі, з якімі можна будзе азнаёміцца ​​ў бібліятэцы падчас летніх канікулаў.    


    Для выпускнікоў 9 класа ДУА "Капцянская БШ" бібліятэкар філіяла "Капцянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова" правяла квэст-гульню "Па старонках школьнага жыцця". У працэсе квэста з дапамогай падказак удзельнікі прайшлі і ўспомнілі этапы свайго школьнага жыцця, акунуліся ў гарэзнае дзяцінства, пабывалі лінгвістамі і інтэлектуаламі, абяцалі сябраваць і сустракацца ў дарослым жыцці.   


    У філіяле "Даўжанская сельская бібліятэка" прайшло інфармацыйна-пазнавальнае падарожжа "Хотим все знать!". У свет даведачнай літаратуры адправіліся дзеці, якія наведваюць школьны лагер "Экамір" пры ДУА "Даўжанская сярэдняя школа Віцебскага раёна".


   Лета - гэта выдатная магчымасць пасябраваць з кнігай. У філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка" адбылося мерапрыемства для юных чытачоў "Кніжныя героі запрашаюць". Дзеці з захапленнем пагрузіліся ў атмасферу гульняў і забаў. Чытачы дружна адказвалі на пытанні віктарыны "Казачныя героі", адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнёвых праграмах.  


    Актыўныя чытачы філіяла "Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова" сумесна з удзельнікамі аматарскіх калектываў філіяла "Капцянскі сельскі дом культуры" адправіліся ў вела-фота крос па маршруце "Копці - Маклакі - Зазыбы-2 - Копці". Па дарозе дзеці спыняліся ля прыродных аб'ектаў: студня, векавых  дрэваў, мурашніка  і імкнуліся пазнаць іх паходжанне і каштоўнасць, якую яны нясуць у прыродзе. На канчатковым маршруце ў вёсцы Зазыбы-2 гулялі ў гульні, удзельнічалі ў  музычнай хвілінцы для жыхароў аддаленай вёскі.  


  У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў семінар з удзелам бібліятэчных работнікаў на тэму "Выбар на карысць бібліятэкі: як стаць запатрабаванай?" У рамках семінара адбылася сустрэча з псіхолагам ДУ "Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Дзіканавай Анжалікай Аляксандраўнай. Стрэсавыя сітуацыі і спосабы выхаду з іх сталі тэмай размовы. 

   У ходзе семінара  бібліятэкарам дадзены метадычныя рэкамендацыі па праектнай дзейнасці, удзелу ў раённых конкурсах. Сваім вопытам работы па дзейнасці аматарскага аб'яднання "Уцеха" падзялілася бібліятэкар філіяла "Курынская сельская бібліятэка", аб вопыце арганізацыі работы майстар-класаў распавяла бібліятэкар філіяла "Даўжанская сельская бібліятэка", аб праекце "Сустракаемся ў бібліятэцы" зрабіла паведамленне бібліятэкар філіяла "Коптянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова".


   Лета - гэта час сонца, смеху і вясёлых прыгод. На пляцоўцы Пестуніцкай сельскай бібліятэкі-клуба адбылося дзіцячае свята "Фарбы  лета", якое сабрала дзяўчынак і хлапчукоў, а таксама іх бацькоў. Разам з казачнымі героямі Вяснушкай і Карлсанам дзеці спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Мая сям'я" і проста весяліліся ад душы. У завяршэнні свята ўсе разам запусцілі ў неба нябесныя ліхтарыкі.  


  Бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі і супрацоўнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці, у рамках праекта "Насустрач новым магчымасцям" наведалі жыхароў вёскі Буяны. Бібліятэкары прывезлі любімыя кнігі і часопісы, аформілі кніжную выставу "Усё для вашага здароўя". Культработнікі падрыхтавалі канцэртную праграму "Развеем хваробу і нуду разам з песняй!". Сустрэча даставіла жыхарам мора станоўчых эмоцый!!!   


   У філіяле "Капцянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова" дзеці весела сустрэлі доўгачаканыя канікулы. Падчас забаўляльна-гульнявой праграмы "Няхай лета звонкае смяецца" чытачы ўдзельнічалі ў пазнавальных гульнях, жартоўных конкурсах і віктарынах.    


   У філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" адбылася нестандартная выстава-рэкамендацыя "Колер настрою-кніжны", прысвечаная адкрыццю летняга чытання. Прадстаўленыя кнігі стварылі казачны, загадкавы, фантастычны, вясёлы настрой, з іх дапамогай чытачы акунуліся ў чароўны свет цікавых сустрэч і падзей.  


   У філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" прайшла духоўная гутарка "Слова аб Ефрасінні", прымеркаваная да Дня памяці Прападобнай Ефрасінні Полацкай.  Бібліятэкар расказала дзецям  аб духоўным подзвігу першай беларускай жанчыны, прылічанай да ліку святых, аб ролі Ефрасінні ў арганізацыі школ, стварэнні бібліятэкі пры манастыры, пазнаёміла з кніжнай выставай "Нябесная заступніца зямлі беларускай".

   


   У філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" прайшла забаўляльная праграма для дзяцей "А ў нас сёння лета". Чытачы ўспаміналі любімых герояў, зачытвалі цікавыя ўрыўкі знакамітых казак, адказвалі на пытанні віктарыны. На кніжнай выставе «Навінкін дзень» можна было выбраць цікавыя кнігі да спадобы і сярод ужо ўпадабаных жанраў абавязкова знайсці нешта новае!


   Міні-квест "Краіна дзяцінства", арганізаваны філіялам "Альгоўская сельская бібліятэка", Альгоўскім СДК і Альгоўскай базавай школай Віцебскага раёна імя піянера-героя Геры Шчарбакова, стаў яркім пачаткам летніх канікулаў для дзяцей. Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, падарыла юным удзельнікам незабыўныя ўражанні

 


    Да Дня абароны дзяцей у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося свята "Планета дзяцінства пад сузор’ем дабра" з удзелам шматдзетных сем’яў, арганізаванае сумесна з ТЦСАН Віцебскага раёна і Віцебскай Епархіяй (у рамках сацыяльна-духоўнага праекта "Дарогай дабра"). У мерапрыемстве прымалі ўдзел: настаяцель храма Ражства Хрыстова іерэй Віктар Гляд; прадстаўнік місіянерскага аддзела Віцебскай епархіі іерэй Уладзімір Ружынскі-Ганзіенка, які расказаў  прысутным пра сямейныя каштоўнасці, пра ролю таты і маці ў жыцці дзяцей і іх адказнасці перад бацькамі.  Дзеці разгадвалі праваслаўныя загадкі, расказвалі пра сваіх бабуль і дзядуль, удзельнічалі ў гульнях, музычнай віктарыне, якую правёў віяланчэліст Леанід Волкаў (місіянер Віцебскай епархіі), размалёўвалі фігуркі з гіпсу.  Свята атрымалася цеплым і душэўным.


        У цэнтральнай раеннай бібліятэцы адбылася цёплая сустрэча з беларускім празаікам, публіцыстам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча Францам Іванавічам Сіўко. Пад час сустрэчы Франц Іванавіч расказваў пра свае кнігі, гісторыі іх узнікнення, дзяліўся ўспамінамі  са сваей педагагічнай практыкі і свайго жыцця, чытаў вершы. Сустрэча атрымалася жывой і цікавай.


      У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча за круглым сталом з Ляшчынскім Міхаілам Аляксандравічам, краязнаўцам, першым намеснікам старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і прэзентацыя яго кнігі "Малавядомыя старонкі гісторыі Дубровенскага краю". На прэзентацыйным мерапрыемстве прысутнічалі сябры і калегі, ветэраны-працаўнікі нашага краю, сярод іх – выконваючы абавязкі старшыні Тулаўскага сельскага Савета Хальцаў Максім Пятровіч. Міхаіл Ляшчынскі расказаў аб сваёй рабоце над кнігай, аб тым, як рыхтаваў яе да выдання, аб дасканалым пошуку і вывучэнні дакументаў у архівах і бібліятэках Расіі і Беларусі. З удзячнасцю перадаў свае кнігі цэнтральнай раённай бібліятэцы.


       Дзень абароны дзяцей - гэта светлае, радаснае свята, і яно па праве належыць нашым дзецям. Філіял "Вымнянская сельская бібліятэка" сумесна з Вымнянскім СДК арганізавалі святочнае мерапрыемства для дзяцей. Смех, радасць, весялосць не змаўкалі на працягу ўсяго часу. Рабяты ўдзельнічалі ў розных конкурсах, паказвалі сваю сілу, спрыт, знаходлівасць, хуткасць, кемлівасць. Свята атрымалася захапляльнае і пацешнае, пакінула масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.


            У філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" прайшла гульня-знаёмства "Как пройти в библиотеку?" для навучэнцаў першага класа. Дзеці адказвалі на пытанні, выконвалі заданні нябачных жыхароў бібліятэкі – Кнігашы і Кнігаронка. У выніку – усе перашкоды пераадолены, куфар з «скарбамі» знойдзены. Усе першаклашкі сталі паўнапраўнымі чытачамі.


      У філіяле "Старасельская сельская бібліятэка" да Міжнароднага  дня без тытуню прайшла пазнавальная гадзіна "Курение или  здоровье – выбираем  сами", дзе дзеці даведаліся пра гісторыю з'яўлення тытунекурэння, пра тое, чаму ў людзей развіваецца залежнасць ад курэння і пра яго ўплыў  на здароўе чалавека. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны буклеты, ўлёткі і памяткі для дзяцей і бацькоў аб шкодзе курэння і здаровым ладзе жыцця.  Асаблівую ўвагу прыцягнулі ўлёткі: "Спайс! Памятайце - гэта небяспечна!", "Осторожно - спайс убивает!", "Курить - здоровью вредить".  Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава - папярэджанне "Мы-против курения" .


     У філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" адбыліся захапляльныя заняткі па бібліятэчна-бібліяграфічнай пісьменнасці "На все ваши "что?", "где?" и "когда" умные книги ответят всегда" для вучняў 3 класа Альгоўскай БШ. Дзеці пазнаёміліся з энцыклапедыямі, слоўнікамі і даведнікамі, вучыліся карыстацца імі, адгадвалі загадкі і шукалі адказы на іх у прадстаўленых энцыклапедычных выданнях.   


Міжнародны дзень сям'і

       Выставу сямейных фатаграфій “Сям’я ў кожным кадры” і дыялогавую пляцоўку "Сям'я - пачатак усіх пачаткаў" арганізавала і правяла бібліятэкар філіяла “Мазалаўская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікамі  Мазалаўскага СДК.

     Бібліятэкар філіяла “Вымнянская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікамі Вымнянскага СДК правялі свята “Гэта цудоўная планета-сям'я”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі значэнне сям'і ў жыцці кожнага чалавека, прынялі ўдзел у конкурсах, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб сям'і.

       У філіяле “Капцянская сельская бібліятэка імя М.Лынькова” адбылося мерапрыемства “Музычная сям'я”, арганізаванае сумесна з Капцянскім СДК. Удзельнікі спазналі азы дыхальнай і артыкуляцыйнай гімнастыкі, вучыліся інтанаваць у спеве, развівалі пачуццё рытму і вакальную імправізацыю. У фінале мерапрыемства ўдзельніцы дзіцячага аматарскага аб'яднання "Шчаслівыя дзеці" выканалі для ўсіх прысутных "Новы хіт".

    "Вершамі пра сям’ю мы гаворым", так называлася акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і ў філіяле  "Альгоўская сельская бібліятэка". Інваліды Чубараў Сяргей і Браславец Вольга падзяліліся сваімі сямейнымі гісторыямі, расказалі пра сямейныя каштоўнасці.  На сустрэчы прысутнічала  Наталля Калодкіна,  мнагадзетная маці і жонка інваліда па зроку Калодкіна Сяргея, выкладчыка школы мастацтваў №2 г. Віцебска, якая падзялілася гісторыяй пра сваю музычную сям’ю.  Пасля шчырай гутаркі ўдзельнікі чыталі свае любімыя вершы пра сям’ю, каханне, сяброўства.


      Пра  галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны сцяг, герб і гімн – вучні ДУА “Альгоўская базавая школа імя піянера-героя Геры Шчарбакова” даведаліся з прэзентацыі падчас урока дзяржаўнасці “Маленькім беларусам аб Дзяржаўных сімвалах краіны”. Арганізатарамі мерапрыемства былі работнікі філіяла “Альгоўская сельская бібліятэка” і Альгоўскага СДК.


  Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму памяці аб тых, хто змагаўся з ворагам на франтах, хто каваў Перамогу ў тыле, хто загінуў ў нямецкіх засценках.  Як даніна памяці і павагі былі ўскладзены кветкі ў Памятнага знака вязням Віцебскага гета.

     У філіяле “Кіраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў нядзельнай школы прайшоў патрыятычны квэст “Мы памятаем!” Дзеці таксама прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак у памяць аб воінах, загінуўшых у баях за Радзіму да мемарыяльнага комплексу «5-ы Полк».

    У аг. Копці прайшла акцыя “Мы не в праве их забыть”, арганізаванная супрацоўнікамі філіяла “Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова” і Капяцянскага СДК. Жыхары прышлі на воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола са здымкамі сваіх сваякоў- удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, каб аддаць даніну памяці і павагі тым, хто загінуў, змагаючыся за Радзіму.

У рамках акцыі быў падрыхтаваны музычны вечар “Мелодыі ваенных гадоў”, где гучалі вершы і песні ваенных і пасляваенных часоў.

     У філіяле “Пестуніцкая сельская бібліятэка-клуб” адбыўся музычна-тэатралізаваны спектакль “Альбом памяці”. Памяць аб ваенным часе дае горкія ўспаміны аб тых сябрах-таварышах, якія так і не змаглі сустрэць Перамогу.

Разам з дзецьмі  бібліятэкар правяла мітынг у вёсцы Пестуніца і павіншавала з Днем Перамогі малалетніх вязняў:Ларыну Я.Ф. і Шчарбакову Т.С.

     Патрыятычнае мерапрыемства "Раскажы нам пра вайну"  сумесна з Альгоўскім СДК  правяла бібліятэкар філіяла “Альгоўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў дзіцячага сада. Дзеці даведаліся пра жахі, якія перажылі людзі ў гады вайны,  пра подзвігі савецкіх воінаў, пра землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Дзецям таксама было прапанавана паспрабаваць сябе ў ролі сувязістаў, снайпераў, медсясцёр, параненых байцоў.


      У рамках акцыі "7 шагов по дороге добра", ініцыяванай Маладзёжным саветам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і прысвечанай 80-годдзю Перамогі і Году добраўпарадкавання, цэнтральнай раённай бібліятэцы перадалі  ў дар кнігі.


        Цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да рэспубліканскай акцыі "Бібліяноч 2025". Тэматыка акцыі: "Чытаем усёй сям’ёй". У гэты дзень для дзяцей і дарослых працавалі тэматычныя зоны: літаратурнае кафэ "Кніжная сімпатыя"; бяспройгрышная латарэя "Замарочкі з бочкі", майстар-класы, "Гульнятэка", дзе дзеці маглі выбраць і пагуляць у настольную гульню. Вялікую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў майстар-клас "Роспіс па дрэве".  Дзеці з задавальненнем спрабавалі сябе ў ролі майстроў, распісваючы драўляныя фігуркі на пэўную тэму. Удзельнікі майстар-класа атрымалі ў падарунак непаўторныя фігуркі, выкананыя сваімі рукамі з дапамогай гуашы і пэндзля.  Прысутныя ўдзельнічалі і ў інтэрактыўнай гульні "Даведайся героя па апісанні". Разам яны пазнавалі літаратурных герояў, заканчвалі вядомыя фразы, адгадвалі чароўныя рэчы казачных герояў, успаміналі магічныя загаворы і г.д. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх наведвальнікаў чакала фотаатэлье "Чытацельская ўсмешка".


      Бібліятэкары Віцебскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, удзельнікі абласнога конкурсу відэаролікаў і інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця і прафілактыкі наркаманіі "Стыль жыцця — здароўе" былі запрошаны для ўдзелу ў дыялогавай пляцоўцы і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ў ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна".


        У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка "Забыццю не падлягае", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Бібліятэчныя работнікі сустрэліся з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама Ірынай Тарасавай, якая расказала пра галоўныя падзеі, якія разгарнуліся на тэрыторыі Віцебскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


       Напярэдадні самага значнага праваслаўнага свята ”Вялікадня“ ў філіял "Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова" прыйшлі навучэнцы 2 класа ДУА "Капцянская базавая школа". Дзеці даведаліся пра звычаі, абрады і прыметы свята, гулялі ў гульні, а таксама прынялі ўдзел у вырабе велікодных  сувеніраў.


      У рамках праекта "Бібліятэка + Агульныя інтарэсы = Актыўнае даўгалецце" ў філіяле "Альгоўская сельская бібліятэка" для ўдзельніц адбыўся майстар-клас па роспісе яек ад Варашэнь А.Ю. Жанчыны вывучылі традыцыі роспісу велікодных яек і сваімі рукамі выканалі  іх дэкор, аформілі велікоднае дрэва, якое стала ўпрыгожаннем бібліятэкі.   Бібліятэкар Сергіенка А.І. прадставіла ўдзельніцам выстаўку адной кнігі "Пісанкі" В.Р.Пісарэнка, якая ўключае ў сябе цэлую галерэю цудоўных вырабаў, якія можна стварыць, выкарыстоўваю атрыманыя навыкі.

  


      Пазнавальная гадзіна "Ступеньки в мир природы" адбылася ў філіяле "Вымнянская сельская бібліятэка". Бібліятэкар расказала дзецям аб планеце Зямля, растлумачыла, што трэба берагчы прыроду, і што ад кожнага з нас залежыць будучыня планеты, будучыня роднай зямлі. Дзеці ўдзельнічалі ў эка-віктарыне і гульнях "Экалагічная мазаіка", "Галасы лесу", "Чые сляды".


       Рэха памяці "Добры дзень, спадар Менгеле…" – пад такой назвай прайшло сумеснае мерапрыемства філіяла "Курынская сельская бібліятэка" і ДУК "Курынская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Сільніцкага", прымеркаванае да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.


         У рамках раённага мерапрыемства "Чалавек года Прыдзвіння", якое адбылося ў зале Тулаўскага сельскага дома культуры, цэнтральная раённая бібліятэка ладзіла для гасцей і ўдзельнікаў свята кніжную выставу "Ганарымся табой, Беларусь" з прэзентацыяй дакументальна-біяграфічнага выдання "Наш Прэзідэнт". На выставе прадстаўлены работы бібліятэк – пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры".


         У філіяле "Суражская гарпасялковая бібліятэка" адбылася размова-разважанне "Здорово здоровым быть!", мэта якой сфарміраваць уяўленні дзяцей аб здароўі як адной з галоўных каштоўнасцей чалавечага жыцця; прывіць патрэбнасць у здаровым ладзе жыцця, павагу да фізічных практыкаванняў і заняткаў спортам.


       Філіял "Курынская сельская бібліятэка" ДУК "Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" стала пераможцам (1 месца) абласнога этапа XXXIII рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" ў намінацы "За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы".


       У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася эка-гульня "Трели звонкие звучат" для дзяцей Тулаўскага дзіцячага садка, прысвечаная Міжнароднаму Дню птушак.  Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны "Даведайся птушку", прымалі ўдзел у конкурсе "Птушкі – героі кніг".


      Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі адбыўся ў філіяле "Даўжанская сельская бібліятэка". Для дзяцей было арганізавана пазнавальна-гульнявое падарожжа па бібліятэцы "Прыгоды ў кніжнай краіне".  Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся як уладкованая бібліятэка і як у ёй сябе паводзіць, адкуль бяруцца кнігі і дзе жывуць, навошта іх чытаць і як з імі абыходзіцца.


     На базе цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла юрыдычная кансультацыя "Закон, па якім нам жыць" з удзелам адваката юрыдычнай кансультацыі №1 г.Віцебска Бондарава Дзмітрыя Уладзіміравіча.


      У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў раённай бібліятэцы прайшло эка-падарожжа "У свет прыроды па старонках кнігі" для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці з задавальненнем разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі пра жывёл і раслін, успаміналі герояў кніг, разгадваючы крыжаванку па творах аб прыродзе і жывёлах.


    У філіял "Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова" запрасілі дзяцей са школьнага лагера на пазнавальна-забаўляльную гадзіну "Нашы меньшыя сябры", прымеркаваную да  "Дня сакавіцкіх катоў". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця жывёл.


      Абрад "Гуканне вясны" правялі бібліятэкар філіяла "Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова" сумесна з работнікамі Капцянскага СДК. Удзельнікі вадзілі карагоды, якія ўяўляюць сабой бясконцы кругазварот жыцця і вечную маладосць, а таксама павязалі яркія стужкі на дрэва.


      У рамках абласнога праекта "Насустрач новым магчымасцям" па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з работнікамі Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці пад час выезду бібліёбусу наведалі жыхароў вёскі Прысушына. Акрамя бібліятэчнага абслугоўвання, бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з кніжнай выставай "Усё для вашага здароўя", распаўсюдзілі ўлёткі "Культура здароўя", і"Лад жыцця толькі здаровы".


   Напярэдадні свята Дня жанчын, у філіяле "Капцянская сельская бібліятэца" адкрылася выстава "Лялька-такая розная...". На выставе прадстаўлены аўтарскія лялькі, лялькі з прыватных калекцый і гульнявыя. 


      У філіяле “Старасельская сельская бібліятэка” разам з музычнай школай мастацтва правялі фальклорна-гульнявую праграму: “У госці да Масленіцы”. Прысутныя пелі і вадзілі хараводы, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, традыцыямі святкавання.


         У філіяле “Варонаўскай сельскай бібліятэкі” адбылася гульнёва-пазнавальная праграма для дзяцей “Масленіца гадавая-госцейка дарагая!”. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з кожным днём ”Масленічнай нядзелі”, які мае сваю назву і традыцыю. Выраблялі падзелкі, удзельнічалі ў цікавых гульнях і спаборніцтвах.


У філіяле “Старасельская сельская бібліятэка” прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна “Вернасць. Адвага. Гонар”. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала дзецям-героям Вялікай Айчыннай вайны. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Юныя абаронцы Айчыны”, дзе чытачы змаглі пазнаёміцца з подзвігамі юных герояў. Прысутныя удзельнічалі ў бліц-апытанні “Военное дело”, збіралі прыказкі на ваенную тэму.


     Да Дня роднай мовы ў філіяле “Варонаўскай сельскай бібліятэкі” прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”. У рамках акцыі: кніжная выстава “Далучыся да роднага слова”, вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі, прымаўкі, загадкі. Чытачы з задавальненнем выказывалі свае меркаванні наконт самых цікавых слоў на беларускай мове.


У рамках праекта “Скарбонка цікавых знаходак” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы у філіяле “Старасельскай сельскай бібліятэцы” прайшла пазнавальна-гульнявая праграма “Да роднай мовы крок зрабі”. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Па старонках роднай мовы”. Чытачы змаглі дакрануцца да твораў пісьменнікаў – юбіляраў такіх як: Іван Навуменка, якому споўнілася 100 год з дня нараджэння, 120 год з дня нараджэння Петруся Броўкі.


     Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Заронаўская сельская бібліятэка сумесна з музеем “Гісторыя Заронаўскага краю” падрыхтавалі  інсцэніроўка паэмы К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”, якая прысвечана 170-годдзю паэмы. Нікіціна Л.К. прадставіла прэзентацыю “След Тараса  на Заронаўскай зямлі”. Бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Тарас з Пуцявішча”. Для удзельнікаў мерапрыемства бібліятэка правяла віктарыну “Загадку адгадай - салодкі прыз атрымай”.


         У цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках праекта “Дарогаю дабра” адбылася сустрэча з іерэем Віцебскай Епархіі Уладзімірам  Ружынскім-Ганзіенка, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі.

         Чытачы мелі магчымасць адкрыць для сябе шмат новага і цікавага, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, якія таяцца ў кнігах і ўтрымліваюць у сабе "сэрцу карыснае слова".


       Урок мужнасці “Памяць мацнейшая за нас”, прысвечаны 36-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана правяла бібліятэкар філіяла “Курынская сельская бібліятэка” для навучэнцаў ДУА “Курынская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкага”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй ваенных падзей у Афганістане, роляй савецкіх войскаў у гэтым канфлікце, лёсамі беларусаў, якія прынялі ўдзел у гэтых ваенных падзеях.


      Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Афганістан. Без права на забыццё”.

Нікога не пакінулі абыякавымі ўспаміны і фотаархіў Белавуса Вячаслава Канстанцінавіча-ветэрана баявых дзеянняў у Афганістане

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел навучэнцы ДУА “Альгоўская базавая школа Віцебскага раёна імя піянера-героя Геры Шчарбакова” Ганчароў Уладзіслаў і Бязручка Яўгенія са сваім настаўнікам Грышаевай Кацярынай Іванаўнай. Яны прадставілі прэзентацыю “Ведаеце, якім ён хлопцам быў”, прысвечаную земляку Яроху Сяргею Ягоравічу, які загінуў пры выкананні службовага абавязку ў Афганістане.


    У сваёй дзейнасці бібліятэкі надаюць асобую ўвагу выхаванню любові да роднай зямлі, павагі і гордасці за свой народ, гісторыю і культуру.

     У філіяле “Капцянская сельская бібліятэка імя М. Лынькова” адбылася інтэлектуальная гульня “Я люблю Беларусь”. Дзеці змаглі пашырыць свае веды аб дзяржаўных сімвалах, аб роднай беларускай мове. На станцыях "Вясёлая" і "Дзіўная" пазнаёміліся з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету Беларусі, пабывалі ў найпрыгажэйшых месцах нашай краіны.


         У філіяле "Варонаўская сельская бібліятэка" прайшоў бібліяшопінг пад назвай "Налетай! Торопись! Прочитал? Поделись". Бібліятэкар Ганна Літвінка прапанавала школьнікам прарэкламаваць кнігу так, каб яна зацікавіла чытача.   На літаратурным “прылаўку” вучні арганізавалі бібліяфрэш “Что из новенького?”, дзе кніжныя навінкі разляцеліся вельмі хутка.


     Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста "Вымнянскую сельскую бібліятэку" наведалі выхаванцы Вымнянскага дзіцячага сада. Бібліятэкар Федарэнка Раіса Міхайлаўна правяла ўрок памяці "Нам не забыть вас, ребята". Гэты дзень стаў не толькі ўрокам гісторыі, але і важным напамінам пра тое, як важна памятаць пра подзвігі тых, хто змагаўся за свабоду і мір за сваю Радзіму.

 


 

Архіў мерапрыемстваў за 2024 год


Архіў мерапрыемстваў за 2023 год


 

 Архіў мерапрыемстваў за 2022 год


 Архіў мерапрыемстваў за 2021 год


 Архіў мерапрыемстваў за 2020 год


Архіў мерапрыемстваў за 2019 год


Архіў мерапрыемстваў за 2018 год


Архіў мерапрыемстваў за 2017 год


Архіў мерапрыемстваў за 2016 год


Архіў мерапрыемстваў за 2015 год