Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Рызо Кацярына Валер'еўна
загадчык аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Віцебскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Абанемент абслугоўвае дзяцей і дарослых. Тут ажыццяўляецца запіс і перарэгістрацыя чытачоў, выдача літаратуры на дом. Да паслуг карыстальнікаў - багаты фонд галіновай, вучэбнай, даведачнай і мастацкай літаратуры на любы густ (дэтэктывы, фантастыка, жаночы раман, фэнтэзі і інш) Маецца багаты выбар перыядычных выданняў.
Цэнтральная раённая бібліятэка раскрывае свае фонды праз сістэму каталогаў і картатэк:
♦ чытацкі алфавітны каталог;
♦ чытацкі сістэматычны каталог;
♦ сістэматычная картатэка артыкулаў;
♦ краязнаўчая картатэка «Віцебскі раён»;
♦ электронны каталог.
Фонд дзіцячай літаратуры раскрыты праз сістэматычны каталог для 4-9 класаў.
Вы маеце магчымасць удакладніць наяўнасць неабходнага Вам выдання ў фондзе цэнтральнай раённай бібліятэкі па тэлефоне: 8 (0212) 69 - 70 - 68
Як стаць чытачом бібліятэкі:
♦ Вы абавязаны прад'явіць пашпарт. Дзеці да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад'яўленні пашпарта бацькоў або апекуноў;
♦ З 1 студзеня кожнага года Вы абавязаны прайсці перарэгістрацыю ў бібліятэцы;
♦ Вы нясёце матэрыяльную адказнасць за атрыманыя выданні. У выпадку страты або пашкоджання дакументаў чытач абавязаны замяніць іх на раўнацэнныя або кампенсаваць страту ў 10-кратным памеры ад кошту выдання на момант замены;
♦ Калі вы часова пражываеце ў нашым горадзе (раёне), то пры наяўнасці пашпарта (або пасведчання аб нараджэнні) можаце карыстацца паслугамі ў памяшкані бібліятэкі;
♦ Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны абслугоўваюцца ў першую чаргу і маюць ільготы пры абслугоўванні на камерцыйным абанеменце.
Бібліёбус (перасоўная бібліятэка)



выкарыстоўваецца для абслугоўвання жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Выязджае 2-3 разы на тыдзень па розных накірунках. Распрацавана 13 маршрутаў, куды ўвайшлі 27 вёсак, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Графікі выездаў складаюцца штомесяц.
